Колькасць жадаючых прыватызаваць кватэру павялічылася ў 3 разы
У беларускай сталіцы. Такія дадзеныя па выніках траўня агучыла начальнік упраўлення суправаджэння электронных базаў "адно акно" Нэлі Пажытак.
Толькі адміністрацыя Ленінскага раёна за тры тыдні месяца прыняла 326 заяваў (у красавіку іх было 112). Падобная сітуацыя і па іншых раёнах Мінска.
Як інфармуе БЕЛТА, у сталіцы непрыватызаваныя кватэры складаюць 13% жылля.
Нагадаем, 17 траўня стала вядома, што непрыватызаванае жыллё плануецца перавесці ў статус камерцыйнага. Праект гэтага ўказа амаль распрацаваны. На сёння ў Беларусі налічваецца 392 тысячы такіх кватэраў, ці 14% агульнага жытла. Праект указу прадугледжвае, што на прыватызацыю кватэраў жыхарам дадуць адзін год.