"Коммерсант" у адкрытую троліць Лукашэнку
Расійская газета "Коммерсант" зноў вырашыла патроліць Аляксандра Лукашэнку. Шмат жартаў пра яго дазволіў сябе "прэзідэнцкі" карэспандэнт Андрэй Калеснікаў.
Прыводзім цытату ў тэксту:
— Усе мы ведаем, — працягнуў Аляксандр Лукашэнка, — асабліва Беларусі гэта знаёма, што Арменія перажывае няпросты перыяд.
Гэта значыць, што Нікола Пашыняна ў Арменіі зрынаюць гэтак жа, як і яго, Аляксандра Лукашэнку, у Беларусі.
— І дазвольце, — скончыў ён, — ад усіх удзельнікаў нашага пасяджэння пажадаць вам поспехаў у гэтай няпростай барацьбе!
І ўсе мы вельмі здзівімся, калі яны абодва яе не прайграюць.
У такім жа духу ўвесь рэпартаж.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.