Кошт праезду ў грамадскім транспарце ў Мінску падвысіцца 9 жніўня
Дзяржаўнае прадпрыемства "Мінсктранс" павысіць кошт праезду ў грамадскім транспарце сталіцы да 4 тысяч рублёў за адну паездку.
Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміла намесніца генеральнага дырэктара прадпрыемства Ірына Якубоўская. Па яе словах, "Мінсктрансу" патрэбны час, каб развезці білетную прадукцыю.
Такім чынам, кошт праезду падвысіцца на 9%. Папярэдняе павышэнне было 1 красавіка 2014 года — да 3700 рублёў за адну паездку.
Фота — onliner.by