Кошты на нафту Brent падраслі і дасягнулі амаль 31 долара за барэль

Кошты на нафту Brent падраслі і дасягнулі амаль 31 долара за барэль

Кошты на нафту маркі Brent зноў пачалі расці: ф’ючэрсныя кантракты з пастаўкай у сакавіку на сённяшніх таргах лонданскай біржы перавысілі адзнаку ў 30 долараў і гандлюцца на ўзроўні 30,67 долара за барэль. Напярэдадні, 21 студзеня кошт ф’ючэрса на нафту гэтай маркі з пастаўкай у сакавіку на біржы ICE у Лондане паднялася на 3% да 29,45 за барэль.

Нафта маркі WTI таксама падаражэла і гандлюецца па 30,85 долара за барэль.

Раней кошты на нафту абвальваліся да 27 долараў.

На каціроўкі ўплывае перавышэнне прапановы над попытам, зняцце санкцыяў з Ірану, а таксама запавольванне эканамічнага росту ў Кітаі, бо гэтая краіна — адзін з найбуйнейшых у свеце спажыўцоў энерганосьбітаў, перадаюць замежныя СМІ.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі