КР пацвердзіць паўнамоцтвы Аліны Коўшык у Пераходным кабінеце
Аліна Коўшык / Еўрарадыё
Каардынацыйная Рада пацвердзіць паўнамоцтвы Аліны Коўшык у Аб'яднаныя пераходным кабінеце як прадстаўніцы па нацыянальным Адраджэння на перыяд да 8 жніўня 2024 года. Пра гэта паведамляе фракцыя "Грамадзянская салідарнасць".
Коўшык выступала перад КР 2 жніўня са справаздачай па сваёй дзейнасці. Зранку 3 жніўня стала вядома, што яна набрала неабходную колькасць галасоў за падаўжэнне паўнамоцтваў.
Таксама 2 жніўня са справаздачай перад КР выступаў прадстаўнік па нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык.
Сёння на слуханнях зробяць справаздачу прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова i прадстаўнік па замежных справах Валерый Кавалеўскi.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.