КР страціла віцэ-спікерку, хто будзе наступным — эфір з Жываглод

Арцём Брухан і Алена Жываглод / Еўрарадыё

Арцём Брухан і Алена Жываглод / Еўрарадыё

За дзень да афіцыйнага заканчэння тэрміна дзейнасці цяперашняга складу Каардынацыйнай рады, Алена Жываглод сышла з пасады віцэ-спікеркі гэтай "грамадска-палітычнай ініцыятывы". Яе месца заняў Ян Рудзік, сябра Моладзевага наступу, кандыдат, які заняў трэцяе месца на выбарах спікера КР. У каментарах ужо паспелі пажартаваць, што гэтая пасада "на адзін дзень" для Рудзіка. Але гледзячы на тое, як КР няспешна ідзе насустрач выбарам новага склада, то Яну, відаць, давядзецца папрацаваць на новай пасадзе. Ну, ці чым яны там займаюцца…

Чаму Жываглод сышла з пасады віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады і чаго дамаглася гэтым крокам? Што ці хто стаіць за зацягваннем працэсу падрыхтоўкі выбараў у КР і як гэта ўплывае на імідж яе ў грамадстве? Чаму ў дэмсілах узмацніліся працэсы ўнутранага супрацьстаяння і ці могуць палітыкі і актывісты з-за мяжы ўплываць на "адзіны дзень галасавання" ў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былая віцэ-спікерка Каардынацыйна рады, лідарка грамадскай суполкі "Сумленныя людзі" Алена Жываглод і былы дэлегат КР, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан у 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі