Краіны ЕС не зафіксавалі спроб нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі
На польска-беларускай мяжы
7 студзеня краіны ЕС не зафіксавалі спроб нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі. З пачатку міграцыйнага крызісу гэта трэці такі выпадак, а з пачатку 2024 года — другі. Папярэднія выпадкі фіксаваліся 4 студзеня сёлета і 29 лістапада 2023-га, піша "Позірк".
Сярод меркаваных прычын — высокія маразы, якія трымаюцца ў Беларусі. Уначы на поўначы краіны было да 29 градусаў марозу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.