Краіны ЕС узгаднілі 14-ы пакет санкцый супраць Расіі
Новы пакет санкцый абмяркоўвалі больш за месяц
Паслы краін ЕС узгаднілі 14-ы пакет санкцый супраць Расіі ў адказ на расійскую вайну супраць Украіны. Пра гэта паведамляе бельгійскае старшынёўства ў Савеце ЕС. Там новы пакет назвалі "магутным" і "значным".
"Гэты пакет прадугледжвае новыя мэтавыя захады і максімізуе ўплыў цяперашніх санкцый шляхам ліквідацыі шчылін", — гаворыцца ў паведамленні.
Reuters нагадвае, што чыноўнікі з 27 краін ЕС больш за месяц абмяркоўвалі новыя санкцыі. Узгадненне пакета блакавала Германія. Раней паведамлялася, што новыя абмежавальныя меры будуць уключаць у сябе забарону на перавалку расійскага звадкаванага прыроднага газу, а аператары ЕС будуць несці адказнасць за парушэнне санкцый даччынымі кампаніямі і партнёрамі ў трэціх краінах. У выніку Нямеччына настаяла, каб з праекта канфіскавалі пункт, які прымусіў бы даччыныя кампаніі "паводле дамовы забараніць рээкспарт у Расію і рээкспарт (тавараў — рэд.) для выкарыстання ў Расіі".
Якія менавіта абмежавальныя меры ўтрымлівае чарговы пакет санкцый, пакуль не паведамляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.