Краіны G7 асудзілі саўдзел Мінска ў вайне супраць Украіны

Сцягі краін Вялікай сямёркі

Сцягі краін Вялікай сямёркі / usembassy.gov

Тэму Беларусі ўздымалі на штогадовым саміце Вялікай сямёркі, які праходзіць у італьянскім Брындызі 13-15 чэрвеня, паведамляе "Позірк".

Краіны G7 асудзілі саўдзел афіцыйнага Мінска ў вайне Расіі супраць Украіны. Таксама лідары краін Вялікай сямёркі выказалі занепакоенасць рэпрэсіямі, якія рэжым Лукашэнкі праводзіць супраць незалежных СМІ, грамадзянскай супольнасці, апазіцыі і грамадзян, якія мірна выказваюць сваё меркаванне. Яны заклікалі афіцыйны Мінск неадкладна і без умоваў вызваліць палітвязняў.

Нагадаем, што падчас сустрэчы на Капры (Італія) 19 красавіка міністры замежных спраў краін Вялікай сямёркі таксама згадалі Беларусь. Яны асудзілі саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны. А ў выніковай заяве згадалі Беларусь у сувязі з размяшчэннем расійская ядзернай зброі на тэрыторыі краіны.

У 2024 годзе ў G7 старшынюе Італія. У аб'яднанне ўваходзяць таксама Вялікабрытанія, Германія, Канада, ЗША, Францыя і Японія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі