На самітах G7 і NATO будуць абмяркоўваць сітуацыю ў Беларусі — Ціханоўская

Святлана Ціханоўская з дарадцам па нацыянальнай бяспецы ЗША Саліванам

Святлана Ціханоўская з дарадцам па нацыянальнай бяспецы ЗША Саліванам / @tsikhanouskaya

Найбліжэйшым часам адбудзецца некалькі важных форумаў, на якіх будзе гучаць тэма Беларусі, заявіла Святлана Ціханоўская па выніках свайго візіту ў ЗША і перамоваў у Белым доме.

У прыватнасці, беларуская праблематыка будзе паднятая на саміце "Вялікай сямёркі" ў Італіі, мірнай канферэнцыі па Украіне, якая заўтра пачынаецца ў Швейцарыі, а таксама ліпеньскім саміце NATO і блізкай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. "І якія б рашэнні ні былі прынятыя, вельмі важна, каб беларускае пытанне не адкладалі на потым", — падкрэсліла Ціханоўская.

Напярэдадні лідарка дэмакратычных сіл Беларусі завяршыла візіт у ЗША. Яна ў тым ліку выступіла ў амерыканскім Кангрэсе, казала пра рэпрэсіі, якія працягваюцца ў Беларусі, прасіла дапамогі, заклікала "аказаць ціск на рэжым з мэтай вызвалення палітычных зняволеных, павялічыць дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасці, праваабаронцам і сем'ям рэпрэсаваных". Яна таксама казала пра неабходнасць прыцягнуць да адказнасці вінаватых: сілавікоў, чыноўнікаў і прапагандыстаў. "Яны павінныя ведаць, што кожнае злачынства будзе задакументаванае і пераследавацца паводле закона", — адзначыла Ціханоўская.  

Рэсурс @motolkohelp адзначае, што на слуханнях прысутнічала экс-спікерка Кангрэса ЗША Нэнсі Пелосі. Яна надзела на свой пінжак БЧБ-значок, а да Святланы Ціханоўскай звярталася, выкарыстоўваючы выраз "мадам прэзідэнт".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі