Крэдыты для беларусаў могуць падаражэць да 40% гадавых?
Утрымаць інфляцыю на запланаваным раней узроўні 8% не атрымаецца. Ужо сёння Нацбанк называе лічбу ў 15%. Незалежныя эксперты нават гэты паказчык лічаць заніжаным. Такі рост цэнаў прывядзе да таго, што беларусы будуць купляць усё менш. А cпажывецкія крэдыты рызыкуюць увогуле стаць недасяжнымі.
Пры такой інфляцыі працэнтныя стаўкі па крэдытах могуць узрасці нават да 40%! Банкі будуць вымушаныя пайсці на гэта, каб застрахавацца ад рызыкі, кажа эканаміст Яраслаў Раманчук у інтэрв’ю Еўрарадыё:
“Безумоўна, стаўкі па крэдытах звязаныя з тым, які ўзровень інфляцыі. Я думаю, што напрыканцы года інфляцыя складзе да 20%. Стаўкі па крэдытах таксама 20%?... Гэта вельмі танныя грошы. Я думаю, што яны падымуцца да 30-40%. Таму што, калі ёсць рызыка страціць грошы на росце цэн, безумоўна банкі будуць страхавацца, каб закласці яшчэ вось гэтую антыінфляцыйную маржу ў кошт грошаў”.
Эканаміст Леанід Злотнікаў упэўнены, што калі стаўка павялічыцца да такога ўзроўню, попыт на крэдыты рэзка знізіцца. А людзі пачнуць менш спажываць:
“Так ці інакш давядзецца заціскаць паясы. А якім чынам гэта будзе адбывацца? Натуральна, што гэта адаб’ецца на спажывецкіх крэдытах... Людзі пачнуць менш спажываць, менш будуць браць крэдытаў”.
Такая ж сітуацыя адбываецца і ў суседніх краінах. Прычына – хуткі рост цэнаў на сыравіну, працягвае Леанід Злотнікаў:
“Ні Беларусь, ні Расія не могуць гэтаму супрацьстаяць. Сёлета і ў Польшчы рост цэнаў будзе большы, чым раней. Летась у другой палове года пачаўся хуткі рост цэн на харчовыя прадукты. У Літве цэны выраслі на 5-6% за год. Гэта для іх вельмі шмат, таму што раней інфляцыя там складала палову адсотка, адсотак. Нават мінус быў...
У Расіі ідзе такі ж працэс – ставілі задачу 8% інфляцыі, але таксама выйдуць на 14-15%. У свеце адбываецца хуткі рост цэн на сыравіну, а яны ўжо цягнуць за сабой рост цэн на метал, бавоўну і г.д.”
Калі банкі хочуць уратаваць сваю сістэму, яны вымушаныя рабіць дарагія грошы. Гэта з’ява не толькі пераходных эканомік. Яраслаў Раманчук узгадвае прыклад Швецыі, калі на пачатку 90-х гадоў Цэнтральны банк краіны падняў працэнтныя стаўкі ажно да 500%. Але, нагадаем, да чаго гэта прывяло – крона правалілася. А валавы прадукт шведаў знізіўся на 6%.
Сёння нават Еўрапейскі цэнтральны банк вымушаны павышаць працэнтныя стаўкі, бо і там цэны растуць.
Яраслаў Раманчук: “...таму што інфляцыя ў Еўразоне складае 3,5-4%, а гэта значна больш, чым планаваў Еўрапейскі цэнтральны банк. Гэта значна менш, чым у Беларусі, але мы кажам пра тое, што інфляцыя ў Еўразоне павінна быць менш за 2%...”.
Еўрарадыё патэлефанавала ў “Белзнешэканомбанк”, каб паспрабаваць узяць крэдыт. Там нам растлумачылі, што максімум, які мы можам атрымаць – гэта пяць мільёнаў рублёў пад 18% гадавых (без паручыцеля пры заробку ў 1 мільён). Пра магчымае павышэнне ставак у банку адказалі каротка, - “нядаўна акурат і павысіліся з траўня. Куды ўжо павышаць? Было раней 17,5%”.