“Крумкачы” перамаглі “Славію” — 1:0

“Крумкачы” перамаглі “Славію” — 1:0

Футбольны клуб “Крумкачы” атрымаў валявую перамогу над дасведчанай мазырскай “Славіяй”. Матч праходзіў 23 красавіка ў рамках 4 тура чэмпіянату Беларусі па футболе на сталічным стадыёне ФК “Мінск”.

Дзве траціны ўсяго гульнявога часу сапернікі выпрабоўвалі адзін аднаго, але не маглі адкрыць лік. Усё вырашылася на 68-й хвіліне, калі капітан “Крумкачоў” Філіп Іваноў рэалізаваў пенальці і забіў гасцям гол. Вынік — 1:0.

Пасля 4 тураў “Крумкачы” набралі 8 ачкоў і занялі ў турнірнай табліцы 3 месца.

Нагадаем, што сёння “Віцебск” прымаў “Іслач” і саступіў з лікам 1:2. А “Іслач” з 10 ачкамі перамясцілася на першы радок турнірнай табліцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі