"Крумкачы" прайгралі "Слуцку" ў чэмпіянаце Беларусі

"Крумкачы" прайгралі "Слуцку" ў чэмпіянаце Беларусі

23 траўня прайшлі тры матчы 9-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Крумкачы" прайгралі ў гасцях "Слуцку" — 0:2. Галы на рахунку Дзмітрыя Шчагрыковіча (66-я хвіліна) і Аляксандра Быліны (74-я). "Нафтан" і "Граніт" згулялі ўнічыю 1:1, "Гарадзея" прайграла ў Нясвіжы "Мінску" — 1:2.  

Як паведамляла Еўрарадыё, першыя матчы тура адбыліся ў нядзелю, 22 траўня. "Славія" выйграла ў "Нёмана" — 1:0, мінскае "Дынама" перамагло "Віцебск" — 1:0, "Шахцёр" перамог брэсцкае "Дынама" — 3:1.

Лідыруе БАТЭ — 19 ачкоў і матч у запасе, "Крумкачы", "Шахцёр", "Мінск" і мінскае "Дынама" — па 14.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі