“Крумкачы” ўсухую абыгралі “Нафтан” і выйшлі на другое месца

“Крумкачы” ўсухую абыгралі “Нафтан” і выйшлі на другое месца

Наступныя два матчы 10 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі прайшлі ўвечары 4 чэрвеня.

У сталіцы “Крумкачы” на стадыёне ФК “Мінск” прымалі наваполацкі “Нафтан” і ўпэўнена яго абыгралі — 2:0. Гэтая перамога дазволіла ім выйсці на другое месца ў турнірнай табліцы.

Гродзенскі “Нёман”, сёлетні аўтсайдэр чэмпіянату, прымаў жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ” і саступіў з буйным лікам — 0:3. “Жоўта-зялёныя” пасля 10 гульняў маюць толькі 6 ачкоў і займаюць самы апошні радок у турнірнай табліцы.

Нагадаем вынікі іншых матчаў, якія прайшлі ў рамках 10 тура: “Віцебск” — “Слуцк” — 2:0, “Белшына” — “Гарадзея” — 0:2, “Дынама” (Брэст) — “Дынама” (Мінск) — 1:4.

Заўтра, 5 чэрвеня, адбудуцца наступныя матчы: “Іслач” — “Славія”, “Мінск” — “Шахцёр”, БАТЭ — “Граніт”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі