"Крумкачы" згулялі ўнічыю з "Нёманам" — 2:2

"Крумкачы" згулялі ўнічыю з "Нёманам" — 2:2

У футбольным чэмпіянаце Беларусі 7 жніўня адбыліся чарговыя матчы.

Гродзенскі "Нёман" прымаў у сябе дома мінскіх "Крумкачоў". Гульня скончылася з нічыйным лікам 2:2. Вячаслаў Глеб двойчы выводзіў гасцей наперад, аформіўшы другі запар галявы дубль. Аднак гаспадары Арцём Канцавы і Яраслаў Яроцкі не дазволілі мінскай камандзе перамагчы. У выніку, аднак, "Крумкачы" дагналі салігорскі "Шахцёр", якоі ідзе другім у турнірнай табліцы.

А вось футбалісты "Мінска" на ўласным полі прайгралі брэсцкаму "Дынама" — 0:1. Пераможны гол на 7-й хвіліне гульні забіў ганскі легіянер дынамаўцаў Джоэл Фамае.

Становішча камандаў у турнірнай табліцы на сёння выглядае так: 1. БАТЭ — 38 ачкоў (16 матчаў; розніца мячоў — 40-16), 2. "Шахцёр" — 28 (16; 23/12), 3. "Крумкачы" — 28 (17; 20- 20), 4. "Іслач" — 27 (17; 25-23), 5. "Дынама" (Мінск) — 26 (15; 21-16), 6. "Мінск" — 26 (17; 20-17), 7. "Гарадзея" — 23 (16; 19-17), 8. "Славія" — 22 (17; 20-22), 9. "Тарпеда-БелАЗ" — 20 (15; 19-19), 10. "Граніт" — 20 (17; 16-22), 11. "Віцебск" — 20 (16; 14-12), 12. "Дынама" (Брэст) — 18 (17; 20-31), 13. "Белшына" — 17 (16; 24-26), 14. "Слуцк" — 17 (16; 14-22), 15. "Нафтан" — 14 (17; 12-22), 16. "Нёман" — 14 (17; 10-20).

8 жніўня пройдуць апошнія матчы 17-га тура. "Шахцёр" сустракаецца з БАТЭ, "Тарпеда-БелАЗ" падужаецца сіламі са "Слуцкам", "Гарадзея" — з мінскім "Дынама", а футбалістаў "Віцебска" чакае гульня з "Белшынай".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі