Крымінальную справу з-за смерці пацыенткі “ЛАДЭ” яшчэ не пачалі

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Руслан Макарук, афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці:

"Праводзіцца праверка, праводзіцца судова-медычная экспертыза, якая і ўстановіць дакладную прычыну смерці дзяўчыны".

Праверка цягнецца ўжо каля месяца. Устанаўліваюцца ўсе абставіны здарэння.

Нагадаем, 20 траўня 2014 года ў рэанімацыйным аддзяленні Брэсцкай лякарні хуткай дапамогі памерла 21-гадовая Ірына Тромза. Напярэдадні з дыягназам анафілактычны шок на ўвядзенне лекавых прэпаратаў яе прывезлі з медыцынскага цэнтра "ЛАДЭ", дзе яна наведвала лекара-гінеколага.

Фота з сацыяльных сетак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі