Па факце смерці пацыенткі "ЛАДЭ" прызначылі комплексную экспертызу

Хворай спрабавалі аказаць дапамогу на месцы, але ў яе, як мяркуюць, здарыўся анафілактычны шок. На "хуткай" яе завезлі ў лякарню, дзе раніцай 20 траўня яна памерла. Праверкай па факце няшчаснага выпадку займаўся Следчы камітэт.

Як інфармуе БЕЛТА, па матэрыялу праверкі прызначаная комплексная судова-медыцынская экспертыза. Следчыя працягваюць "маштабную работу", вывучаюць шматлікія дакументы, як па ўстанове, так і звязаныя з дзяўчынай, з усімі яе зваротамі ва ўстановы аховы здароўя на працягу жыцця.

Па выніках высноваў экспертаў будзе дадзеная юрыдычная ацэнка дзеянням службовых і іншых асоб, звязаных з гэтай трагічнай сітуацыяй.

Фота з сацыяльных сетак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі