У Брэсце памерла пацыентка медцэнтра "ЛАДЭ"
У гарадской лякарні хуткай медыцынскай дапамогі зранку 20 траўня памерла пацыентка медыцынскага цэнтра "ЛАДЭ".
Як піша tomin.by, 19 траўня маладая жанчына звярнулася ў медцэнтр, дзе ёй рабілі дыягнастычную лекавую маніпуляцыю. Падчас прыёму пацыентцы стала дрэнна.
Занепакоеныя нестандартнай сітуацыяй супрацоўнікі выклікалі "хуткую". Хворай спрабавалі аказаць дапамогу на месцы, але ў яе, як мяркуюць, здарыўся анафілактычны шок.
жанчыну даставілі ў бліжэйшую лякарню на вуліцы Леніна. Лекары рэанімацыйнага аддзялення змагаліся за яе жыццё. Але каля 6 гадзін раніцы 20 траўня жанчына памерла.
Праверкай па факце няшчаснага выпадку займаецца Следчы камітэт.
Дзяўчыне быў 21 год. Пазней стала вядома, што імя памерлай — Ірына Тромза.
Сяброўка памерлай брэстаўчанкі: У медцэнтры хацелі ўсё выправіць самі
У “Ладэ” называюць невуцтвам інфармацыю пра віну лекараў у смерці пацыенткі
Фота — з сацыяльных сетак