У “Ладэ” называюць невуцтвам інфармацыю пра віну лекараў у смерці пацыенткі
Кіраўніцтва медцэнтра пракаментавала смерць сваёй пацыенткі ад анафілактычнага шоку.
Сябры 21-гадовай Ірыны Тромзы, якая загінула ў брэсцкай лякарні з-за вострай алергічнай рэакцыі на не вядомы пакуль медпрэпарат, мрякуюць, што дзяўчыну даставілі ў рэанімацыю занадта позна. Такую ж думку выказваюць ананімы на некаторых форумах.
“Без каментароў. Так пісаць — гэта невуцтва. Ідзе разбіральніцтва, следчыя органы працуюць”, — заявіўу гутарцы з Еўрарадыё Васіль Пансевіч, галоўны лекар брэсцкага філіяла “ЛАДЭ”, дзе Ірыне аказвалі меддапамогу.
Намесніца дырэктара медцэнтра “ЛАДЭ” Віялета Сілакова таксама адмаўляецца ад каментароў, спасылаючыся на следства.
У Брэсце памерла пацыентка медцэнтра "ЛАДЭ"
Сяброўка памерлай брэстаўчанкі: У медцэнтры хацелі ўсё выправіць самі
Фота Ірыны Тромзы — з сацыяльных сетак