Следчы камітэт забраў дакументы і прэпараты з медцэнтра ЛАДЭ ў Брэсце
Упраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці праводзіць праверку. Апытваюцца супрацоўнікі медцэнтра і лякарні хуткай дапамогі.
"Стала вядома, што 20 траўня 2014 года ў рэанімацыйным аддзяленні Брэсцкай лякарні хуткай дапамогі памерла 21-гадовая дзяўчына. Яна 19 траўня з дыягназам анафілактычны шок на ўвядзенне лекавых прэпаратаў была дастаўлена з медыцынскага цэнтра ЛАДЭ, дзе наведвала лекара-гінеколага", — распавёў Еўрарадыё прадстаўнік Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Руслан Макарук.
Таксама следчыя забралі медычныя дакументы і прэпараты, якія выкарыстоўваліся падчас абследвання дзяўчыны. Прызначана судмедэкспертыза, а ўпраўленню аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама даручылі правесці службовую праверку.
Фота — www.v-g.by