Крымскі спікер прапанаваў даваць хлопчыкам імя "Генератар"

Крымскі спікер прапанаваў даваць хлопчыкам імя "Генератар"

Старшыня Дзяржаўнага савета Крыма Уладзімір Канстанцінаў прапануе жыхарам паўвострава называць нованароджаных хлопчыкаў Генератарамі. Гэтая ідэя звязаная з энергадэфіцытам, які цяпер перажывае Крым.

На пазачарговым пасяджэнні парламента Крыма 4 снежня Канстанцінаў адзначы, што надзвычайная сітуацыя з электраэнергіяй спарадзіла не толькі праблемы, але і жарты. "Учора мы чулі жарт, што цяпер нас называюць мегаватнікамі. Я сам чуў ад людзей, калі яны загаворваюцца ў чэргах і просяць 200 ват каўбасы, таму што ў ватах і мегаватах у Крыме разбіраюцца цяпер абсалютна ўсе. Дзяўчынак называюць Светамі, ну а ў Дзяржсавеце паўстала зусім арыгінальная прапанова: назваць хлопчыкаў Генератарамі. Будзе вельмі добрае імя — Генератар Іванавіч. Скарочана Гера — зусім нядрэнна", — цытуе "Інтэрфакс" заяву палітыка.

Дарэчы, раней улады Еўпаторыі заявілі, што чакаюць дэмаграфічнага выбуху пасля таго, як на паўвостраве пачаліся праблемы са святлом. У сувязі з гэтым кіраўніцтва Еўпаторыі папрасіла вылучыць грошы на рамонт радзільні.

Фота: Sputnik

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі