Крыптавалютчык абмяняў 1,2 млн рублёў. Столькі ж у яго могуць забраць у бюджэт

Міліцыя ўзялася за крыптагаманцы / pexels.com
Міліцыя ўзялася за крыптагаманцы / pexels.com

У Жодзіне 23-гадовы жыхар прапаноўваў паслугі па куплі-продажы крыптавалюты на профільных пляцоўках у інтэрнэце. Праз свой крыптагаманец ён правёў 1,2 мільёна рублёў, паведамляе МУС.

Міліцыя яго вылічыла і абвінавачвае ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

У дачыненні да маладога чалавека складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Яму пагражае штраф і зварот у даход дзяржавы ўсёй сумы, якая прайшла праз крыптагаманец, — піша прэс-служба МУС,

Згодна з дэкрэтам № 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі", фізасобы, якія не з'яўляюцца рэзідэнтамі ПВТ, не могуць зарабляць на абароце крыптавалюты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі