Крысціна Ціманоўская заняла другое месца на чэмпіянаце ў Польшчы
Крысціны Ціманоўская / прэс-служба БФЛА
Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская заняла другое месца на чэмпіянаце ў Польшчы. Яна прабегла дыстанцыю 60 метраў за 7,25 секунды.
У той жа дзень у Беларусі таксама праходзіў чэмпіянат. Найлепшы вынік у забегу на 60 метраў сярод жанчын, які там паказалі, — 7,43 секунды.
Крысціне Ціманоўскай прыйшлося з'ехаць у Польшчу проста з Алімпіяды ў Токіа ў 2021 годзе. Трэнерскі штаб нечакана вырашыў паставіць бягуху на эстафету 4 * 400 метраў. Але Ціманоўская бегае толькі кароткія дыстанцыі на 100 і 200 метраў.
Дзяўчына выклала ў сацсетку відэа, дзе вельмі абуралася такім рашэннем. Пасля яе хацелі датэрмінова адправіць дадому. Ціманоўскай ва ўльтыматыўнай форме сказалі збіраць рэчы і ехаць у аэрапорт. Там спартсменка звярнулася за дапамогай да паліцыі.
У чэрвені 2022 года Крысціна Ціманоўская атрымала польскае грамадзянства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.