Крывы Рог падлічвае ахвяр і пацярпелых пасля расійскага ракетнага ўдару

Крывы Рог уначы 6 сакавіка 2025-га / t.me/dsns_telegram/
Крывы Рог падлічвае ахвяр і пацярпелых пасля расійскага ракетнага ўдару. На раніцу вядома пра чатырох загінулых і 31 пацярпелага (сярод іх — дзіця). Амаль палова параненых знаходзяцца ў цяжкім стане.
Акрамя гатэля (у яго амаль цалкам разбураны чацвёрты паверх) ад атакі пацярпелі 14 шматкватэрных дамоў, пошта, будынак культуры, 12 крамаў і 19 аўтамабіляў. Узгаранне ліквідавалі ратавальнікі. Разбор завалаў працягваецца, піша hromadske.ua.
Літаральна перад ударам у гатэль у Крывым Рогу засяліліся валанцёры адной з гуманітарных арганізацый, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Гэта грамадзяне Украіны, ЗША і Вялікабрытаніі. Яны выжылі, бо паспелі спусціцца ў сховішча.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.