Ксенія Сабчак — пра падзеі ў Беларусі: ёсць загады, якія выконваць злачынна

Ксенія Сабчак — пра падзеі ў Беларусі: ёсць загады, якія выконваць злачынна

Расійская тэлевядучая Ксенія Сабчак выказалася пра сітуацыю ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў і пра дзеянні сілавікоў супраць мірных пратэстоўцаў. Яна лічыць, што "улада [Аляксандра Лукашэнкі] трымаецца толькі на страху, а не на выбары людзей". І пра гэта ўжо будуць ведаць беларусы, нават калі "садысцкімі метадамі" ўдасца спыніць пратэст. "Ёсць загады, якія можа аддаць чалавек, які чапляецца за ўладу, але выконваць іх — злачынна", — піша Сабчак. Яна заклікае сваіх суайчыннікаў больш уважліва глядзець "на прыклад Беларусі".

"Можна нядоўга падманваць свой народ, — піша тэлевядучая. — Махляваць, перапісваць вынікі выбараў... Але нельга падмануць час. Нельга падмануць гісторыю".

У Беларусі за чатыры дні пратэстаў былі затрыманыя амаль 7 тысяч чалавек, сотні трапілі ў бальніцы, два пратэстоўцы загінулі. Беларусы абураныя фальсіфікацыяй вынікаў выбараў і гвалтам з боку АМАПу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі