Ксяндза Юрыя Бараўнёва арыштавалі на 10 сутак

Юрый Бараўнёў

Юрый Бараўнёў / catholicnews.by

Ксяндза Юрыя Бараўнёва арыштавалі на 10 сутак. Суд прызнаў яго вінаватым у "захоўванні экстрэмісцкіх матэрыялаў", паведамляе тг-канал "Хрысціянская візія".

Затрыманне пробашча парафіі Сэрца Езуса ў Крулеўшчыне адбылося 7 кастрычніка. Віцебская вобласць з'яўляецца "лідарам" па затрыманнях каталіцкіх святароў. З 2020-га ў РБ праз адміністрацыйныя арышты прайшоў 31 ксёндз. З іх 13 — з Віцебскай дыяцэзіі. Там жа ў траўні 2024-га быў затрыманы ксёндз Анджэй Юхневіч, які дагэтуль за кратамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі