Кудасава: навучыцца “людзьмі звацца”, “годнасць” — такой ідэяй мару

Кудасава: навучыцца “людзьмі звацца”, “годнасць” — такой ідэяй мару

10 снежня ў эфіры Еўрарадыё — паэтка Наста Кудасава.


Беларускае грамадства змяняецца, і змены гэтыя незваротныя. Як нельга вярнуцца ў сярэднявечча, так нельга ўжо беларусаў прымусіць жыць так, як яны жылі апошнія гады. І ўсё будзе ў нас па-іншаму. Праўда, невядома, колькі яшчэ давядзецца чакаць, пакутаваць і колькі будзе ахвяр, пакуль супрацьстаянне мінуўшчыны і будучыні скончыцца. А для будаўніцтва новай Беларусі ў нас усё ёсць: мова, гісторыя, культура. Нам толькі трэба навучыцца напоўніцу гэтым усім карыстацца, перакананая Наста Кудасава.


Пра тое, як зрабіць гэтыя змены беларускага грамадства незваротнымі, і пра ролю і месца ў гэтых зменах дзеячаў культуры, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Настай Кудасавай.

Набыць кнігу Беларуская нацыянальная ідэя можна тут.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме "Ідэя Х";, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосафМаксім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.


Партнёры праграмы крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна.


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі