Купалаўскі тэатр адзначыў 95-годдзе (фота)
15 верасня Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы адзначыў 95-годдзе. У межах святкавання юбілею акцёры падрыхтавалі для публікі спектакль “Сфінкс” Актава Фелье, які быў пастаўлены першым на сцэне будынку тэатра ў 1890 годзе. У другой частцы гледачам нагадалі пра легендарныя спектаклі, знятыя з рэпертуару: “Трыбунал”, “Памінальная малітва”, “Гаральд і Мод”, “Тутэйшыя” і прадставілі новыя мініяцюры. На святочнай імпрэзе прысутнічала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, кіраўнік Белдзяржтэлерадыёкампаніі, былы "купалавец" Генадзь Давыдзька і іншыя вядомыя асобы.