Латушка — пра інаўгурацыю Лукашэнкі: у яго быў шанец сысці

Латушка — пра інаўгурацыю Лукашэнкі: у яго быў шанец сысці

Адзін з лідараў Каардынацыйнай рады Павел Латушка пракаментаваў таемную інаўгурацыю Аляксандра Лукашэнкі, якая прайшла ў Мінску 23 верасня.

"Сёння мы сталі сведкам беспрэцэдэнтнай сітуацыі, — піша Латушка ў Telegram. — Адыходзячы прэзідэнт, які сцвярджае, што набраў больш за 80 працэнтаў галасоў на выбарах, правёў спецаперацыю па сваёй самаінагурацыі".

Як вядома, гэтае мерапрыемства не анансавалася і стала нечаканасцю. Дагэтуль падобных інаўгурацый у Лукашэнкі не было.

"Пад аховай АМАП, у абстаноўцы таямніцы і сакрэтнасці, у вузкім коле спешна звезеных чыноўнікаў, — працягвае Павел Латушка. — Дзе радасныя грамадзяне? Дзе дыпламатычны корпус?".

Латушка лічыць, што мы ўсе сталі сведкамі чарговага парушэння закону. Ён перакананы, што і для беларусаў, і для міжнароднай супольнасці Лукашэнка не прэзідэнт.

"У яго быў шанец сысці... Але ўсё ж сінія пальцы зрабілі сваю чорную справу", — піша адзін з лідараў Каардынацыйнай рады.

Як вядома, ЕС і ЗША не прызнаюць легітымнасць Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі