Латвія абвясціла надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю

Латвія абвясціла надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю

Латвія абвясціла рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю. Прычынай называюць сітуацыю з мігрантамі.

Надзвычайнае становішча будзе дзейнічаць у памежных з Беларуссю раёнах з 11 жніўня да 10 лістапада, піша Delfi.lv. На дапамогу памежнікам будуць накіраваныя вайскоўцы і паліцыя. Памежнікі, паліцыя і войска атрымалі пашыраныя правы па ўтрыманні людзей ад перасячэння мяжы. Ім дазволена ўжываць фізічную сілу і спецсродкі, як раней гэта было дазволена ў Літве.

Міністр унутраных спраў Марыя Голубева падкрэсліла, што Беларусь з дапамогай нелегальных мігрантаў вядзе гібрыдную вайну як супраць Латвіі, так і супраць Еўрасаюза. 

Прэм'ер-міністр Крыш'яніс Карыньш зазначыў, што гэтае рашэнне фактычна закрывае мяжу паміж Латвіяй і Беларуссю. На гэта міністр юстыцыі Яніс Борданс заявіў, што рашэнне прымаецца ва ўмовах фактычнай гібрыднай вайны. 

Пасля таго, як Літва стала вяртаць нелегальных мігрантаў у Беларусь, вырасла іх колькасць у Польшчы і Латвіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі