Латвія не мае пытанняў да Беларусі наконт вайсковых вучэнняў "Захад-2017"

Латвія не мае пытанняў да Беларусі наконт вайсковых вучэнняў "Захад-2017"

У Латвіі няма пытанняў да Беларусі наконт беларуска-расійскіх вайсковых вучэнняў "Захад-2017". Пра гэта 19 ліпеня журналістам заявіў кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс пасля перамоваў з беларускім калегам Уладзімірам Макеем.

"У нас няма больш пытанняў да Беларусі з нагоды "Захад-2017". Мой калега вельмі падрабязна растлумачыў пазіцыю дзяржавы, я задаволены", — перадае БЕЛТА словы латвійскага міністра.

Па словах Рынкевічса, хаця Беларусь і Латвія належаць да розных вайсковых блокаў, нашыя краіны канструктыўна ўзаемадзейнічаюць у галіне бяспекі. Краіны рэгулярна праводзяць двухбаковыя сустрэчы, абменьваюцца інфармацыяй, супрацоўнічаюць у кантраляванні паветранай прасторы.

"Мы з павагай ставімся да выбару, які ёсць у нашых краін у сферы ваеннай бяспекі", — патлумачыў кіраўнік латвійскай дыпламатыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі