Латвія падоўжыла рэжым надзвычайнай сітуацыі на мяжы з Беларуссю

Латвійска-беларуская мяжа / Wikipedia.org
Латвійска-беларуская мяжа / Wikipedia.org

На латвійска-беларускай мяжы падоўжаны рэжым надзвычайнай сітуацыі, паведамляе прэс-служба кабміна Латвіі.

Рэжым будзе дзейнічаць да 10 лютага 2023 года ў чатырох памежных самакіраваннях Латвіі — Лудзенскім, Краслаўскім, Аўгшдаўгаўскім краях і Даўгаўпілсе. Гэты рэжым быў уведзены з улікам праблемы з нелегальнымі мігрантамі на мяжы з Беларуссю ў жніўні.

"У кампетэнтныя органы Літвы і Польшчы таксама працягваюць паступаць звесткі аб спробах незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі. Такім чынам, у далейшым неабходна забяспечыць ахову латвійска-беларускай мяжы ва ўзмоцненым рэжыме",заявілі ва ўрадзе.

Як паведамляла Еўрарадыё, урад абвясціў надзвычайную сітуацыю з 11 жніўня да 10 лістапада ў жніўні 2021 года і з тых часоў яе некалькі разоў падаўжаў.  

Памежная служба краіны ў жніўні не пусціла ў Латвію 301 чалавека, у верасні — 299 чалавек, у кастрычніку — 173 чалавекі. А з 10 жніўня 2021 года было спыненае незаконнае перасячэнне латвійскай мяжы 7562 асобамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі