Латвія прыняла 25 уцекачоў з Беларусі з-за пагрозы іх здароўю

Латвія прыняла 25 уцекачоў з Беларусі з-за пагрозы іх здароўю

За 22 жніўня латвійскія памежнікі не зафіксавалі ніводнай спробы нелегальна перайсці мяжу з боку Беларусі. Аднак напружанасць і рызыка на мяжы застаюцца высокімі, кажа кіраўнік Дзяржаўнай памежнай аховы Гунціс Пуятс

Па яго словах, якія перадае delfi.lv, шмат мігрантаў усё яшчэ знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад мяжы або чакаюць магчымасці трапіць у Латвію. Латвійскім памежнікам, якія з імі размаўлялі, большасць з іх выказалі жаданне вярнуцца ў Ірак, але беларускія службы не дазваляюць ім вярнуцца назад у краіну прыбыцця. Пуятс падкрэсліў, што афіцыйны Мінск выкарыстоўвае сілу для дэстабілізацыі сітуацыі ў Латвіі.

Таксама ён дадаў, што Латвія прыняла 25 чалавек з розных груп мігрантаў, чыё здароўе знаходзілася пад пагрозай. Аднак Пуятс лічыць, што такую практыку не варта пашыраць, каб не заахвочваць мігрантаў. 

На мяжы Беларусі і Латвіі цяпер знаходзяцца пераважна грамадзяне Ірака. Афганцаў сярод мігрантаў выяўлена не было. 

Латвійская памежная служба цяпер не кантактуе з беларускімі калегамі, але накіравала пратэст з нагоды непрымальных дзеянняў іншага боку. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі