Латвійская чыгунка забараніла перавозку ўсіх грузаў у вагонах Беларускай чыгункі

Латвія ўвяла чарговыя санкцыі супраць Беларускай чыгункі / pixabay.com
Латвія ўвяла чарговыя санкцыі супраць Беларускай чыгункі / pixabay.com

Латвійская чыгунка забараніла перавозку ўсіх грузаў у вагонах інвентарнага парку Беларускай чыгункі, паведамляе Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі.

Забарона была ўведзеная 23 сакавіка, але вядома пра яе стала толькі сёння. Пад "бан" трапіла не толькі сама БЧ, але і іншыя перавозчыкі, якія арандуюць у яе вагоны.

Праўда, забарона не закране вагоны іншых уласнікаў, пішуць чыгуначнікі. Гэта азначае, што, напрыклад, "Беларуськалій" зможа працягваць перавозіць прадукцыю праз Латвію ў сваіх вагонах.

Аднак цалкам будуць спыненыя перавозкі нафтапрадуктаў з Беларусі, бо цыстэрны для гэтага ёсць толькі ў Беларускай чыгункі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі