Лаўроў: На мінскім саміце 11 лютага могуць прыняць важныя рашэнні
Па словах расійскага дыпламата, прапановы Меркель і Аланда ў суботу вывучалі эксперты ў Крамлі.
Масква разлічвае, што на магчымым саміце 11 лютага будуць прынятыя важныя рашэнні. Пра гэта інфармуе РІА "Новости" са спасылкай на словы кіраўніка МЗС Расіі Сяргея Лаўрова.
Кіраўнік расійскай дыпламатыі паведаміў, што прапановы па вырашэнні ўкраінскага крызісу выказваў Уладзімір Пуцін. Гэтыя прапановы, кажа ён, абмяркоўваліся ў пятніцу ў Маскве з удзелам прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда і канцлера Нямеччыны Ангелы Меркель.
У суботу эксперты ў Крамлі працавалі над вынікам перамоваў Пуціна, Меркель і Аланда. Вынікам іх працы стала дамоўленасць пра магчымы ў бліжэйшыя дні саміт у "нармандскім фармаце". Нагадаем, ён запланаваны на 11 лютага ў Мінску. На саміце, кажа Лаўроў, могуць быць прынятыя важныя рашэнні.
Пуцін і Парашэнка могуць 11 лютага сустрэцца ў Мінску
Фота — ria.ru