Лаўроў перадаў Лукашэнку прывітанні ад Пуціна і нагадаў пра дамоўленасці ў Сочы

Лаўроў перадаў Лукашэнку прывітанні ад Пуціна і нагадаў пра дамоўленасці ў Сочы

Сяргей Лаўроў перадаў Аляксандру Лукашэнку прывітанне ад Уладзіміра Пуціна і нагадаў пра дамоўленасці ў Сочы. 26 лістапада ў Мінску ў Палацы Незалежнасці праходзіць сустрэча беларускага кіраўніка з расійскім міністрам замежных спраў.

"Перш за ўсё прывітанні вам ад Уладзіміра Уладзіміравіча [Пуціна], — цытуе словы Лаўрова БЕЛТА. — Ён пацвердзіў усё, пра што вы дамовіліся з ім раней, асабліва ў Сочы. У нас цалкам супадае зацікаўленасць ва ўмацаванні адносін".

Лукашэнка пры гэтым быў сумнаваты.

Словы расійскага міністра пацвярджаюць меркаванні экспертаў наконт таго, што Масква настойвае на выкананні Лукашэнкам ранейшых дамоўленасцяў. Відаць, яны непасрэдна датычаць сітуацыі ў нашай краіне, дзе са жніўня праходзяць масавыя пратэсты, былі затрыманы 30 тысяч чалавек.

Лукашэнка ў сваю чаргу заявіў, што беларуска-расійскім адносінам не патрэбна перазагрузка, а хутчэй патрэбна "ўзмацненне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі