Лаўрову ў Манголіі наладзілі ўрачыстую сустрэчу, а ён прыляцеў у... джынсах
Міністру замежных спраў Расіі Сяргею Лаўрову ў Манголіі наладзілі ўрачыстую сустрэчу, а ён выйшаў з самалёта ў... джынсах. Візіт быў афіцыйны. Міністра ў аэрапорце сустракалі дзяржаўныя асобы, ганаровая варта, дзяўчаты ў нацыянальных строях. Як піша сайт thediplomat.com, паводзіны Лаўрова абразілі манголаў. Ва Улан-Батары пачалі гаварыць пра "дыпламатычны інцыдэнт".
Мангольскія СМІ апублікавалі здымкі з гэтага скандальнага візіта Сяргея Лаўрова.
Фота: mongolia.gogo.mn