Лазавік: Калі народ Крыма сваё слова сказаў, то да яго трэба прыслухоўвацца
На думку Лазавіка, крымскі рэферэндум больш законны, чым сфармаваны “пад ціскам узброенай сілы” Майдана новы ўрад Украіны.
Так сакратар беларускага Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік пракаментаваў Еўрарадыё вынікі “крымскага рэферэндуму” .
Лазавік: “Калі прызнаваць законным той урад, які сфармаваны ў Кіеве пад ціскам сапраўды ўзброенай сілы, невядома кім і куды скіраванай, то крымскі рэферэндум мне падаецца больш дэмакратычным, больш гуманным і больш законным”.
Нагадаем, што ЗША, краіны ЕС, Турцыя заявілі, што не прызнаюць вынікі крымскага рэферэндуму 16 сакавіка. На думку беларускага чыноўніка, дзіўна будзе выглядаць сітуацыя, калі “народ кажа “так”, а людзі звонку кажуць — “не”. Маўляў, да голасу народа неабходна прыслухацца ўсім.