Лазавік: Някляева не зарэгіструюць кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах
Нягледзячы на тое, што 25 ліпеня суд вызваліў лідара кампаніі “Гавары праўду” ад пакарання за Плошчу-2010.
Па словах Уладзіміра Някляева, вынесены за Плошчу прысуд ён лічыць незаконным і не выключае свайго ўдзелу ў будучых прэзідэнцкіх выбарах у якасці кандыдата. Палітыка асцюжае сакратар Цэнтравыбаркама Мікалай Лазавік.
Лазавік: “Калі судзімасць не знятая, то, адпаведна, ён не можа быць кандыдатам. Але браць удзел у выбарчай кампаніі ў іншай форме, не як кандыдат, ён можа. Як сябра ініцыятыўнай групы кандыдата, да прыкладу”.
Нагадаем, 25 ліпеня лідар кампаніі “Гавары праўду” атрымаў пастанову суда Ленінскага раёна сталіцы. З дакумента вынікае, што Някляева вызвалілі ад прызначанага судом Фрунзенскага раёна пакарання – двух гадоў зняволення. Тым не менш, судзімасць з палітыка не знялі.