Лекары Міхаэля Шумахера абверглі чуткі пра яго смерць

Напярэдадні ў сацыяльных сетках з'явілася паведамленне пра смерць 45-гадовага Шумахера. Аднак прэс-сакратар лякарні заявіў, што "бальніца абвяргае інфармацыю пра смерць Міхаэля Шумахера", інфармуе "Прессбол".


Нагадаем, што 29 снежня 2013 года Шумахер, катаючыся на лыжах у французскім Мерыбелі, паваліўся і стукнуўся галавой аб камяні. Спартовец перанёс ужо некалькі аперацый. Лекары ацэньваюць яго стан як стабільна цяжкі.


Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі