Лекі для лячэння ковід-пнеўманій дома ў бліжэйшы час стануць бясплатнымі

Лекі для лячэння ковід-пнеўманій дома ў бліжэйшы час стануць бясплатнымі

Лекі для лячэння ковід-пнеўманій дома ў бліжэйшы час стануць бясплатнымі. А пакуль пацыенты набываюць іх па рэцэпце, за поўны кошт. Пра гэта minsknews.by паведаміла загадчыца аддзяленнем агульнай урачэбнай практыкі № 2 14-й цэнтральнай раённай паліклінікі Партызанскага раёна Юліяна Воўна. Яна распавяла, як арганізавана лячэнне пацыентаў, у якіх каранавірусная інфекцыя, у амбулаторных умовах. Паводле слоў Воўны, з імі працуюць спецыяльна створаныя мабільныя брыгады медыкаў. У згаданай паліклініцы іх тры. У складзе брыгады — лекар агульнай практыкі, памочнік лекара і медсястра. Калі лекар праводзіць агляд, прызначае, кантралюе лячэнне, то памочнк і медсястра бяруць мазкі на каранавірусную інфекцыю. Да пацыентаў яны прыязджаюць у супрацьчумной экіпіроўцы. У складзе брыгад у асноўным моладзь. Тым жа лекарам не больш за 30 гадоў.

Кожныя два тыдні ў супрацоўнікаў паліклінікі бяруць мазкі на каранавірус. Кожную раніцу ў холе паліклінікі безкантактна правяраюць іх тэмпературу. У выпадку, калі яна павышаная, супрацоўніка адхіляюць ад працы.  

У згаданай паліклініцы на 5 траўня было каля 80 ковід-пацыентаў. У асноўным яны ва ўзросце ад 30 да 50 гадоў. Лячэнне для іх у хатніх умовах індывідуальнае.

"Гэта сімптаматычнае лячэнне, супрацьвіруснае, — распавядае Воўна. — Як такіх [лекаў] канкрэтна ад ковіда пакуль не існуе. Высокую тэмпературу збіваюць гарачкапаніжальнымі. Пры болях у горле — таблеткі, пасцілкі, пры кашлі — адхарквальныя прэпараты, пры пнеўманіі — антыбіётыкі".

Супрацьмалярыйныя прэпараты і прэпараты супраць ВІЧ пацыентам не прызначаюцца, паколькі імі можна лячыцца толькі ва ўмовах стацыянара. "Галоўная наша задача — не прапусціць пагаршэнне хваробы, — кажа Юліяна Воўна. — Усіх хворых мы своечасова накіроўвалі ў бальніцы. Дома ніхто не памёр".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі