Лепельскага прадпрымальніка злавілі на гандлі крэмам Nivea

Крэм Nivea, ілюстрацыйнае фота

Крэм Nivea, ілюстрацыйнае фота / Reuters

Падатковая інспекцыя злавіла лепельскага індывідуальнага прадпрымальніка на гандлі крэмам Nivea, пішуць "Народныя навіны Віцебска".

У гандлёвым павільёне на рынку падаткавікі знайшлі дзевяць адзінак прадукцыі гандлёвай маркі «Nivea»: увільгатняльныя крэмы, ласьён, бальзам, гелі. Агулам забароненых тавараў было на 153 рублі.

Справу прадпрымальніка разглядаў Эканамічны суд Віцебскай вобласці. Мужчыну аштрафавалі на 800 рублёў (20 базавых велічыняў) без канфіскацыі даходу, бо яго атрыманне не было ўстаноўлена.

Як паведамлялася раней, прадукцыя фірмы Nivea трапіла пад санкцыі рэжыму Лукашэнкі ўвесну 2021 года за тое, што кампанія падтрымала перанос чэмпіянату свету па хакеі з тэрыторыі Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі