“Лэслі” Наважылаў: “Не дурыце галаву!” — вось і ўся наша нацыянальная ідэя

“Лэслі” Наважылаў: “Не дурыце галаву!” — вось і ўся наша нацыянальная ідэя

2 красавіка госць Еўрарадыё — лідар гурта GODS TOWER, сябра аргкамітэта Партыі касмічных піратаў Уладзіслаў “Лэслі” Наважылаў.


Больш за ўсё беларусам падабаецца, калі ў іх ёсць магчымасць спакойна займацца сваімі справамі, хадзіць на працу, даглядаць дачу, граць любімую музыку і каб ніхто ім гэтым займацца не перашкаджаў. Такая дзяржава, якая не перашкаджае, патрэбна нашаму народу. Нам жа не пашэнціла, і беларусы маюць дзяржаву аўтарытарную. Пра тое, як беларусы супраціўляюцца аўтарытарызму, якое значэнне ў гэтым супраціве маюць музыка і мова, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Уладзіславам "Лэслі" Наважылавым.

Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.


Партнёр праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі