Лідар беларускіх камуністаў заклікаў калег "змагацца з антысаветызмам"
З такой заявай выступіў намеснік старшыні Мінгарвыканкама, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Карпенка.
У суботу ў Маскве адбыўся VII пленум ЦК КПРФ. Ад нашай краіны на ім прысутнічаў лідар кампартыі Беларусі Ігар Карпенка. Ён заклікаў камуністаў Дзярждумы і іншых нацыянальных парламентаў ініцыяваць законапраекты пра недапушчэнне фальсіфікацыі вынікаў Вялікай Айчыннай вайны, перадае interfax.by.
На яго думку, такія меры маглі стаць "першым крокам па барацьбе з антысаветызму".
Пад бурныя авацыі залы Карпенка паднёс лідару КПРФ Генадзю Зюганаву "чарку і шкварку" ад "астраўка сацыялізму", якім назваў Беларусь.