Лідар маладафронтаўцаў беспакарана назваў Лукашэнку "г…ком" (дакумент)

Лідар маладафронтаўцаў беспакарана назваў Лукашэнку "г…ком" (дакумент)

Міліцыя не пабачыла абразы кіраўніка дзяржавы ў выказванні абаронцы Курапатаў Дзяніса Урбановіча: "Гэта наш знак пратэсту супраць незаконнай улады г...ка Лукашэнкі".

Пра гэта кіраўніку "Маладога фронту" паведамілі ў афіцыйных лістах з РУУС Мінскага раёна і Бараўлянскага аддзела міліцыі.

Сам інцыдэнт адбыўся ў ліпені 2018 года. Хлопец кажа, што ён нёс варту каля рэстарана "Поедем поедим", пабудаванага насупраць Курапатаў. Там ён пасварыўся з дзвюма нецвярозымі дзяўчынамі, якія здымалі канфлікт на відэа. "Яны казалі, што Лукашэнка хутка з намі ўсімі разбярэцца. Тады я троху на эмоцыях вось так выказаўся пра нашага прэзідэнта. Хвілін праз пяць пасля гэтага да мяне падышлі супрацоўнікі міліцыі", — згадвае Урбановіч.

Міліцыя правяла экпертызу яго выказвання, аднак крымінальную справу за абразу кіраўніка дзяржавы на хлопца так і не пачалі. Эксперты прыйшлі да высновы: хоць выказванне і негатыўна ацэньвае Аляксандра Лукашэнку, але законных падстаў лічыць яго абразай няма. 

"Выказаныя Урбановічам Д. І. лексемы характарызуюцца негатыўнай ацэнкай, але ніякім чынам не аднесеныя да катэгорыі абразы, з улікам таго, што згаданая катэгорыя злачынства здзяйсняецца выключна з прамым намерам, накіраваным на знарочыстае прыніжэнне гонару і годнасці кіраўніка дзяржавы ў прысутнасці пабочнай асобы", — гаворыцца ў дакуменце.

Лідар маладафронтаўцаў беспакарана назваў Лукашэнку "г…ком" (дакумент)
Лідар маладафронтаўцаў беспакарана назваў Лукашэнку "г…ком" (дакумент)
Лідар маладафронтаўцаў беспакарана назваў Лукашэнку "г…ком" (дакумент)
Лідар маладафронтаўцаў беспакарана назваў Лукашэнку "г…ком" (дакумент)

Больш важных навінаў у выніковай праграме ЕЎРАЗУМ:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі