Лідары ЕС 19 жніўня абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі

Лідары ЕС 19 жніўня абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі

Лідары Еўрасаюза 19 жніўня абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі. Пра гэта ў Twitter паведаміў кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль. Саміт пройдзе ў фармаце відэаканферэнцыі. "Народ Беларусі мае права самастойна вызначаць сваю будучыню і свабодна выбіраць свайго лідара", — мяркуе кіраўнік Еўрасавета. І дадае, што гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні мірных пратэстоўцаў недапушчальныя.

Як паведамляла Еўрарадыё, міністры замежных спраў краін ЕС абмеркавалі сітуацыю ў нашай краіне 14 жніўня таксама падчас відэаканферэнцыі. Было заяўлена, што пачалася праца над увядзеннем санкцый у дачыненні беларускіх афіцыйных асоб. Планавалася, што кіраўніцтва Еўрасаюза абмяркуе гэтае пытанне толькі ў канцы месяца, аднак у Бруселі вырашылі зрабіць гэта ўжо днямі.

У Беларусі працягваюцца масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Пачаліся забастоўкі. Сярод патрабаванняў працоўных — адстаўка Аляксандра Лукашэнкі, які кіруе нашай краінай ужо 26 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі