Лідэра Незалежнага прафсаюза "Нафтана" асудзілі ў чацвёрты раз

Вольга Брыцікава / фота з сацсетак
Вольга Брыцікава / фота з сацсетак

Чацвёрты раз запар судзілі старшыню Незалежнага прафсаюза "Нафтана" Вольгу Брыцікаву. 13 красавіка яна павінна была выйсці на волю, але яе так і не вызвалілі. Пазней стала вядома, што яе зноў арыштавалі на 15 сутак, паведамляюць праваабаронцы.

Вольгу Брыцікаву затрымалі 27 лютага на ўчастку для галасавання падчас рэферэндуму. Яе абвінавацілі ў тым, што яна фатаграфавала бюлетэнь. Суд прысудзіў ёй 15 сутак арышту. Аднак ужо праз некалькі дзён яе асудзілі паўторна — за надпісы на куртцы "Не вайне", зробленыя на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай.

У трэці раз падставай для суда сталі паперкі з надпісамі "Не вайне" на вокнах яе кватэры. На судзе Вольга казала, што мае права выказаць сваё меркаванне з нагоды таго, што адбываецца ва Украіне — гэта права гарантаваная Канстытуцыяй. Падставай для чацвёртага суда, паводле звестак праваабаронцаў, стаў пост "Не вайне" ў Instagram.

Кожны раз суддзя прызначаў Брыцікавай пакаранне ў 15 сутак. У выніку за кратамі ў часовым ізалятары Вушач Вольга правядзе 60 сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі