Лілія Ананіч: Няхай людзі чытаюць Караткевіча і Коласа

Міністр інфармацыі Лілія Ананіч на адкрыцці XXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы распавяла Еўрарадыё, якія кнігі варта чытаць. З класікаў чыноўніца рэкамендуе Уладзіміра Караткевіча, Якуба Коласа, Янку Купалу і Івана Шамякіна.

Ананіч: “З беларускага, для тых, хто не знаёмы з класікай, я б папрасіла перачытаць Караткевіча, Коласа, Купалу, Шамякіна. А з сучаснага — Алену Брава, Алега Ждана, Алену Папову. Але што такое мая парада? Кожны мусіць знайсці сваю кнігу”.

Штогадовая кніжная выстава адкрылася ў Мінску 11 лютага ў выстаўным павільёне на праспекце Пераможцаў, 14, каля Палаца незалежнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі