Літоўская мытня ўзмацняе кантроль на мяжы з Беларуссю

Літоўская мытня

Літоўская мытня / lrmuitine.lt

Ад 11 лістапада мытня Літвы ўводзіць больш строгі кантроль на мяжы за вывазам з Еўрасаюза тавараў падвойнага прызначэння.

Напрыканцы верасня Літва прыняла рашэнне дэнансаваць пагадненне аб супрацы з Беларуссю ў мытнай сферы.

Як паведамляецца на сайце літоўскага ведамства, пад узмоцнены кантроль трапяць пераважна фірмы-экспарцёры, а не звычайныя падарожнікі.

Таварамі падвойнага прызначэння лічацца тыя, што могуць выкарыстоўвацца для ваенных дзеянняў ці для вытворчасці прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў ваенных мэтах.

Асаблівую ўвагу літоўскія мытнікі будуць надаваць электроніцы — чыпам, мікрасхемам ды іншым электронным кампанентам. "Таксама будзе больш строгі кантроль над экспартам тавараў, на якія распаўсюджваюцца выключэнні з санкцыйнага рэгламенту, такіх як медыка-дыягнастычнае абсталяванне, розныя механізмы, іх дэталі і аналагічныя тавары", — гаворыцца ў паведамленні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі