Літоўскія памежнікі развярнулі назад у Беларусь рэкордную колькасць мігрантаў

Літоўскія памежнікі развярнулі назад у Беларусь рэкордную колькасць мігрантаў

Літоўскія памежнікі развярнулі назад у Беларусь рэкордную колькасць мігрантаў. За мінулыя суткі іх было 124 чалавекі. Столькі нелегалаў сёлета на літоўска-беларускай мяжы яшчэ не спынялі, паведамляе Delfi.

За мінулыя суткі ў Латвію з Беларусі спрабавалі патрапіць 9 мігрантаў, у Польшчу з Беларусі — 15 чалавек.

Літва летам 2021 года здолела спыніць плынь мігрантаў, якія ішлі з Беларусі пры спрыянні беларускіх памежнікаў (восенню іх у асноўным перанакіравалі ў Польшчу). З таго часу развярнулі каля 13 тысяч мігрантаў (некаторыя спрабавалі перайсці мяжу некалькі разоў). Літоўцы пачалі будаваць агароджу на мяжы з РБ. З другой паловы ліпеня 2022-га нелегальных мігрантаў, якія ішлі з Беларусі ў Літву, стала прыкметна больш.

Кіраўнік літоўскай Службы аховы дзяржмяжы Рустам Любаеў назваў беларускіх памежнікаў "шкоднікамі", якія працягваюць наўмысна пашкоджваюць агароджу на мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі